Баннеры на главную бел

Падоўжаны тэрміны абмежавання ўезду ў Латвію і Літву

17.04.2020
Падоўжаны тэрміны абмежавання ўезду ў Латвію і Літву

Па інфармацыі ад латвійскга і літоўскага бакоў у сувязі неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, выкліканай распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі COVID-19, падоўжаны тэрміны устаноўленых раней абмежаванняў пры перасячэнні граніцы.

У Літоўскай Рэспубліцы тэрмін устаноўленага каранціннага рэжыму падоўжаны да 16 чэрвеня, у Латвіі рэжым надзвычайнай сітуацыі падоўжаны з 10 чэрвеня 2020 года. Усе раней усталяваныя абмежаванні ў Латвійскай Рэспубліцы захоўваюцца.   

На беларуска-латвійскай граніцы зачынены пункты спрошчанага пропуску «Мейкшаны» (з беларускага боку «Гаўрыліна»), «Каплава» («Плюсы»), «Піедруя» («Друя»), а таксама міжнародны чыгуначны пункт пропуску «Індра» («Бігосава») на станцыі Бігосава для пасажырскага паведамлення.

З 10 чэрвеня латвійскім бокам падоўжана абмежаванне афармлення ўезду ў Латвію замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. 

Уезд у краіну дазволены грузаперавозчыкам, грамадзянам Латвіі, членам іх сем'яў, асобам, якія маюць дазвол на пражыванне і працу ў Латвіі, замежным грамадзянам, якія пастаянна пражываюць у Латвіі, асобам з дыпламатычнымі пашпартамі і членам іх сем'яў, замежнікам для вяртання да месца жыхарства, а таксама замежным грамадзянам, якія прыбылі ў Латвію па гуманітарных прычынах або для забеспячэння інтарэсаў дзяржавы.  

Магчымасць перасячэння латвійска-беларускага ўчастку граніцы абмежавана пунктамі пропуску «Патэрніекі» (з беларускага боку «Грыгароўшчына», Верхнядзвінскі раён) і «Сілене» («Урбаны», Браслаўскі раён). 

На беларуска-літоўскай граніцы ў пункце спрошчанага пропуску «Тверачус» («Відзы»), па-ранейшаму, афармленне асоб і транспартных сродкаў не ажыццяўляецца.  

Інфармацыя пра змены парадку перасячэння граніцыі рэжыме працы пунктаў пропуску будзе прадастаўлена па меры паступлення звестак ад сумежных бакоў на інтэрнэт-партале, у афіцыйных акаўнтах сацыяльных сетак і тэлеграм-канале Дзяржпагранкамітэта.