«Не ў той бок: грамадзянка Польшчы ішла дадому, а трапіла ў Беларусь»
Гродзенскімі пагранічнікамі была спынена спроба незаконнага перасячэння граніцы ў чыгуначным пункце пропуску “Гродна”.

13 сакавіка пасля паўночы камеры відэаназірання пункта пропуску зафіксавалі сілуэт невядомага, які рухаўся па чыгуначным палатне ў напрамку Беларусі.
Парушальніка затрымалі ў 15 метрах ад граніцы. Ім апынулася грамадзянка Польшчы. З яе слоў, яна знаходзілася ў польскім горадзе Кузніца і вырашыла дабрацца дадому пешшу. Каб не заблудзіцца, жанчына ішла ўздоўж чыгункі, толькі вось памылілася з напрамкам.
У дачыненні да затрыманай распачаты адміністрацыйны працэс за незаконнае перасячэнне граніцы і парушэнне пагранічнага рэжыму. Ёй пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь да 5 гадоў.