Баннеры на главную бел

25 гадоў Беларускаму саюзу ветэранаў органаў пагранічнай службы

28.02.2020


28 лютага ў Менску адбылося юбілейнае мерапрыемства, прысвечанае дню ўтварэння грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы». У рабоце ўрачыстага сходу прынялі ўдзел кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта, прадстаўнікі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, ветэранаў МУС і ўнутраных войскаў, асацыяцыі ветэранаў МЗС, Мінскай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць», курсанты Інстытута пагранічнай службы, кадэты Мінскага гарадскога вучылішча №2.

Удзельнікі мерапрыемства і запрошаныя госці ўсклалі кветкі да памятнага знаку «Пагранічнікам ўсіх пакаленняў» на вуліцы Талбухіна, да манумента і каменю «Пагранічныя войскі КДБ СССР» на востраве «Мужнасці і смутку».

З юбілейнай датай усіх прысутных павіншаваў першы намеснік Старшыні Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Ігар Буткевіч. Ад імя кіраўніка пагранічнага ведамства ён падзякаваў ветэранаў за вялікую працу па захаванню пагранічных традыцый, распаўсюджванню багатага жыццёвага і службовага вопыту, выхавання новых пакаленняў вартай граніц.

Старшыня рэспубліканскага савета грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы» палкоўнік запасу Ігар Рэут распавёў аб гісторыі стварэння арганізацыі, адзначыўшы тых, хто ўнёс асаблівы ўклад у яе развіццё. Былі названы імёны першых кіраўнікоў арганізацыі генерал-маёра Рыгора Маісеенка, генерал-маёра Аляксандра Вайсковага.

Самыя шчырыя словы падзякі прагучалі ў адрас найстарэйшага члена арганізацыі, ганаровага Старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі ветэранаў, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны палкоўніка ў адстаўцы Рыгора Обелеўскага, які доўгі час кіраваў абласной арганізацыяй.

Сёння ў органах пагранічнай службы працуе разгалінаваная і эфектыўная сістэма ветэранскіх арганізацый, якая здольная прадстаўляць і абараняць інтарэсы ветэранаў, сем'яў загінуўшых супрацоўнікаў і ваеннаслужачых пры выкананні службовага і воінскага абавязку ў органах пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

У складзе ГА «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы» 15 арганізацый: 4 – абласных, 6 – гарадскіх, 5 – раённых. Толькі за апошнія гады да яе далучыліся створаныя па ўласнай ініцыятыве арганізацыі ў Іванава, Лунінцы, Крычаве, Асіповічах, Шклове, Клецку, Крупках.

Саюз цесна ўзаемадзейнічае з дзяржаўнымі і іншымі грамадскімі арганізацыямі. Сяброўскія сувязі ўстаноўлены з Беларускім аб'яднаннем ветэранаў, ветэранскімі арганізацыямі КДБ, МУС, воінаў-інтэрнацыяналістаў, Саюзам афіцэраў Беларусі. Да свайго юбілею грамадская арганізацыя ветэранаў-погранічнікаў падышла з добрымі паказчыкамі. На працягу шэрагу гадоў арганізацыя займае прызавыя месцы ў міжнародным аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю ветэранаў пагранічнай службы дзяржаў-удзельніц СНД.

Самыя шчырыя віншаванні прагучалі на юбілейным мерапрыемстве ў адрас ветэранскай арганізацыі. Кожнае такое выступленне суправаджалася яркім канцэртным нумарам. Ва ўрачыстай абстаноўцы ветэранам-пагранічнікам, якія найбольш вызначыліся, былі ўручаны нагрудныя знакі «За заслугі»,«Ветэран пагранічнай службы». Восем сяброў арганізацыі былі ўзнагароджаны Мінскай ветэранскай арганізацыяй «Памяць» медалём «За заслугі» I-й ступені.

У гэты дзень атрымала развіццё яшчэ адна добрая традыцыя, зацверджаная Беларускім Саюзам ветэранаў органаў пагранічнай службы: пяці жанчынам, якія прайшлі разам са сваімі мужамі-вайскоўцамі баявы шлях з пагранічнай заставы на дзяржаўнай граніцы, быў уручаны памятны знак «Жонка пагранічніка». Ён заснаваны Рэспубліканскім саветам грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы» у 2019 годзе.

У завяршэнні мерапрыемства госці і ўдзельнікі пабывалі ў музеі Інстытута Пагранічнай службы.