У грамадзяніна Латвіі на граніцы канфіскавалі «рыцарскі набор»
Увечары 2 сакавіка пагранічнікі пункта пропуску «Урбаны» у багажніку Mercedes расійскай рэгістрацыі выявілі шаблю і кінжал.

Уладальнік нестандартнага багажу – 34-гадовы грамадзянін Латвіі, які пражывае ў Мінску – ехаў у беларускую сталіцу. Ён растлумачыў, што кінжал і шаблю падарылі за граніцай. Мужчына сцвярджае, што не падазраваў аб магчымых праблемах на граніцы з-за небяспечных «сувеніраў».
Прадметы канфіскаваны супрацоўнікамі мытні для правядзення экспертызы.