Баннеры на главную БЕЛ

Дэлегацыя Еўрапейскага парламента наведала пункт пропуску «Брузгі»

28.02.2020


28 лютага ў рамках візіту дэлегацыі Еўрапейскага парламента ў Рэспубліку Беларусь госці наведалі міжнародны аўтадарожны пункт пропуску «Брузгі» на беларуска-польскай граніцы.Еўрапарламентарыі азнаёміліся з інфраструктурай пункта пропуску, парадкам ажыццяўлення пагранічнага і мытнага кантролю, асоб і транспартных сродкаў, якія перасякаюць граніцу. Дэлегацыі былі прадэманстраваны тэхнічныя сродкі пагранічнага кантролю, з работай якіх дэпутаты змаглі азнаёміцца асабіста.

Прадстаўнікі Еўрапарламента з павышанай цікавасцю ставіліся да прэзентацыі супрацоўнікаў пагранічнага кантролю і задавалі пытанні практычнага характару адносна эфектыўнасці мер, якія прымаюцца Дзяржпагранкамітэтам на знешняй граніцы ЕС у сферы процідзеяння трансгранічнай злачыннасці.

Пасля ўвядзення бязвізавага рэжыму паток замежных грамадзян у пунктах пропуску на беларускай граніцы значна павялічыўся. Спрашчэнне візавага рэжыму дазволіць яшчэ большай колькасці беларускіх грамадзян наведваць краіны ЕС. Як адзначыла намеснік старшыні дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Карын Карлсбро, «развіццё пагранічнай інфраструктуры – найважнейшая частка нашай праграмы супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь. Мы прыехалі сюды ў тым ліку, каб паглядзець, як ідуць справы на граніцы, у гэтым пункце пропуску. Што тычыцца будучых абмеркаванняў у Еўрапарламенце дадзеных пытанняў, мы, вядома, будзем выносіць гэтую праблему, таму што прайшоў той час, калі граніцы разглядаліся як граніцы, але яны павінны стаць мастамі для спрашчэння працэдур перамяшчэння людзей і таварапатокаў паміж краінамі. Перасячэнне граніцы не павінна займаць шмат часу, і мы павінны прыкласці ўсе неабходныя намаганні для спрашчэння гэтых працэдур».

Замежныя госці змаглі пераканацца ў перавагах знаходжання паблізу пункта пропуску транспартна-лагістычнага цэнтра, азнаёміліся з перспектывай ўвядзення пешаходнага руху і рэалізацыяй сістэмы электроннай чаргі ў пункце пропуску «Брузгі».

У рамках рабочага візіту былі таксама абмеркаваны пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з краінамі ЕС у рамках процідзеяння агульным выклікам і пагрозам на граніцы Рэспублікі Беларусь і Еўрасаюза. Дасягнута разуменне аб неабходнасці актыўнага ўключэння бакоў для павышэння прапускной здольнасці пунктаў пропуску, што будзе садзейнічаць развіццю гандлёва-эканамічных адносін. Удзельнікі сустрэчы прызналі, што граніца павінна служыць не толькі бар'ерам на шляху супрацьпраўнай дзейнасці, але і выконваць сваю кантактную функцыю – служыць мастом для законапаслухмяных грамадзян.

У ходзе сустрэчы была падкрэслена неабходнасць захавання прыярытэту «граніцы» ў праграмах трансгранічнага супрацоўніцтва і ініцыятывы «Усходняе партнёрства».