Баннеры на главную бел

У рамках візіту Старшыні Дзяржпагранкамітэта Анатоля Лапо ў Малдову абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва

28.02.2020
У рамках візіту Старшыні Дзяржпагранкамітэта Анатоля Лапо ў Малдову абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва

З 26 па 28 лютага ў Кішынёве адбылася рабочая сустрэча Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Анатоля Лапо з начальнікам Генеральнага інспектарата Пагранічнай паліцыі МУС Рэспублікі Малдова Карнэліу Навальніца.

26 лютага беларускую дэлегацыю прыняў Міністр унутраных спраў Рэспублікі Малдова Павел Войку. У ходзе візіту былі разгледжаны перспектывы супрацоўніцтва пагранічных ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Малдова.

Кіраўнікамі пагранічных ведамстваў у двухбаковым фармаце ўдакладнена абстаноўка на дзяржаўных граніцах Беларусі і Малдовы і вектар развіцця супрацоўніцтва пагранічных ведамстваў дзвюх краін.

У ходзе візіту беларуская дэлегацыя азнаёмілася з арганізацыяй службы, спецыяльнай тэхнікай і абсталяваннем, якія выкарыстоўваюцца пры ажыццяўленні службовай дзейнасці пагранічнікамі Малдовы.

Прымаючы бок выказаў зацікаўленасць у вопыце беларускіх пагранічнікаў пры выкарыстанні ў службовай дзейнасці тэхнічных сродкаў кантролю граніцы, а таксама ў развіцці супрацоўніцтва ў кіналагічнай сферы, уключаючы вывучэнне магчымасці арганізацыі візітаў і ўдзелу ў спаборніцтвах.

З мэтай далейшай арганізацыі ўзаемадзеяння пагранічных ведамстваў, а таксама забеспячэння нацыянальнай бяспекі ў пагранічнай сферы Анатоль Лапо і Карнэліу Навальніца падпісалі План супрацоўніцтва пагранічных ведамстваў на 2020-2021 гг.