Мангруппа са стральбой затрымала кантрабандыста
На беларуска-літоўскай граніцы ваеннаслужачыя Лідскага пагранатрада затрымалі правапарушальніка. Мужчына спрабаваў схавацца, і пагранічнікам прыйшлося ўжыць зброю.
5 сакавіка на заставу «Беняконі» паступіла інфармацыя пра знаходжанне паблізу граніцы аднаго невядомага. На месца меркаванага парушэння граніцы быў накіраваны пограннаряд ад заставы і манеўраная група.
бачыўшы пагранічнікаў, мужчына паспрабаваў схавацца ў лясным масіве, аднак пасля папераджальнага стрэлу ў паветра парушальнік быў вымушаны здацца. Затрыманы аказаўся 28-гадовым жыхаром Іўеўскага раёна. Акрамя таго, у 5-ці метрах ад дзяржаўнай граніцы былі выяўленыя таварна-матэрыяльныя каштоўнасці, спакаваныя ў 12 каробак, якія мужчына спрабаваў перамясціць на сумежную тэрыторыю.
У дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс за замах на парушэнне дзяржаўнай граніцы, парушэнне пагранічнага рэжыму, а таксама за невыкананне законных патрабаванняў. Пасля правядзення праверачных мерапрыемстваў і ўстанаўлення ўсіх абставінаў дзеянням мужчыны будзе дадзена прававая ацэнка.