Баннеры на главную бел

Мы ў адказе за Перамогу

19.02.2020
Мы ў адказе за Перамогу

Інстытут пагранічнай службы праводзіць конкурс эсэ на тэму: «Мы ў адказе за Перамогу». Літаратурнае спаборніцтва пройдзе ў рамках патрыятычнага праекта «Мужнасцю сваёй у неўміручасць крочыўшым» і будзе прысвечана 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і ўшанаванні памяці воінаў-пагранічнікаў.

На конкурс прымаюцца раней не апублікаваныя індывідуальныя работы, у якіх удзельнікі разглядаюць па свайму выбару наступныя пытанні:

Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі маёй сям'і і майго краю;

ветэраны-пагранічнікі ў маёй сям'і;

пра што кажуць архівы (пра лёсы пагранічнікаў, пагранічных атрадаў у перадваенны і ваенны перыяд);

кніга, мастацкі фільм пра Вялікую Айчынную вайну, якія паўплывалі на мяне;

удзел моладзі маёй школы, вуліцы па захаванню памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, аб подзвігу пагранічнікаў.

Конкурсныя работы з абавязковай пазнакай «Мы ў адказе за Перамогу» прымаюцца не пазней 16 красавіка ў электронным варыянце на пошту:

pogran-smi-ips@mail.ru у фармаце «doc», «docx».

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 375 17 320 85 15.