Баннеры на главную бел

У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» пагранічнікі затрымалі двух грамадзян Камеруна з чужымі пашпартамі

20.02.2020
У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» пагранічнікі затрымалі двух грамадзян Камеруна з чужымі пашпартамі Фота носіць ілюстрацыйны характар

19 лютага ў пункце пропуску Нацыянальны аэрапорт "Мінск" пры афармленні рэйса з Стамбула пагранічнікі затрымалі двух грамадзян з чужымі дакументамі. Жанчына прад'явіла для праверкі пашпарт на імя грамадзянкі Вялікабрытаніі, мужчына – грамадзяніна Францыі.

Са слоў затрыманых, яны накіроўваліся для навучання ў адным з ВНУ Беларусі.

Падчас разбору ў абодвух парушальнікаў 1984 гг.н. выявіліся сапраўдныя нацыянальныя пашпарты Камеруна. Акрамя таго, у мужчыны выявілі 70 купюр наміналам 100 даляраў ЗША, якія, як мяркуецца, з'яўляюцца падробленымі.

Замежнікі затрыманы. У дачыненні да іх распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы) КаАП Рэспублікі Беларусь. Купюры забраны для правядзення экспертызы.