Баннеры на главную бел

Гэта не маё: пагранічнікі ўначы затрымалі беларуса ў гідракасцюме

24.02.2020

У 50-ці метрах ад беларуска-літоўскай граніцы лідскія пагранічнікі затрымалі мужчыну без дакументаў у гідракасьцюме і маскхалаце.

Гэта не маё: пагранічнікі ўначы затрымалі беларуса ў гідракасцюме

Каля 4 гадзін 24 лютага пограннаряд заставы «Драбішуны» выявіў у непасрэднай блізкасці ад літоўскай тэрыторыі 3 скрынкі з таварамі падакцызнай групы. На месца прыбыла трывожная група. Пры аглядзе мясцовасці пагранічнікі знайшлі яшчэ 3 скрынкі з аналагічным змесцівам, а затым у кустах і аднаго невядомага ў адмысловым рыштунку.

Жыхар Гродзенскай вобласці 1980 года нараджэння заявіў, што датычнасці да якой-небудзь супрацьпраўнай дзейнасці не мае, аднак патлумачыць мэту свайго знаходжання каля граніцы адмовіўся.

У дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне пагранічнага рэжыму. Адно толькі знаходжанне ў пагранзоне без дакументаў можа абыйсціся мужчыну штрафам да 50 базавых велічынь.