Да увагі грамадзян, якія выязджаюць у Латвію праз пункт пропуску «Урбаны»

28 лютага ў пункце пагранічнага кантролю «Сілене» (з беларускага боку «Урбаны») латвійскія пагранічнікі правядуць практычныя вучэнні па лакалізацыі канфліктных сітуацый у пунктах пропуску.
У перыяд з 13:00 да 15:00 магчыма запаволенне працэсу пагранічнага кантролю ў пункце пропуску «Урбаны», у сувязі з гэтым рэкамендуем у названы перыяд выбраць бліжэйшы аўтадарожны пункт пропуску «Грыгораўшчына» (сумежны латвійскі пункт пропуску – «Патэрніекі»).
Нагадваем, што пазнаць інфармацыю аб становішчы перад пунктамі пропуску можна на афіцыйным інтэрнэт-партале Дзяржпагранкамітэта.