Баннеры на главную бел

Вынесены прысуд "наркакур'ера»

26.02.2020
Вынесены прысуд "наркакур'ера»

Гродзенскі абласны суд прыгаварыў 46-гадовага грамадзяніна Расіі да 17 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

У траўні мінулага года мужчына, заязджаючы ў Беларусь з Літвы на мікрааўтобусе Citroen, паспрабаваў завезці брыкеты агульнай вагай 311,120 кг. Па заключэнні спецыялістаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз у іх знаходзілася небяспечны наркатычны сродак – гашыш.

Па дадзеным факце органам дазнання Смаргонскай пагрангрупы была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 328-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконнае перамяшчэнне праз граніцу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў).