Баннеры на главную бел

У сталіцы назвалі лепшыя падраздзяленні органаў пагранслужбы па выніках мінулага года

25.02.2020

25 лютага ў Мінску адбылося ўшанаванне пераможцаў намінацыі «Лепшае падраздзяленне органаў пагранічнай службы» па выніках 2019 года. Яго адкрыў першы намеснік Старшыні Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Ігар Буткевіч.

У сталіцы назвалі лепшыя падраздзяленні органаў пагранслужбы па выніках мінулага года

У мінулым годзе за высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці 439 вайскоўца адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. Як адзначыў Ігар Буткевіч, у бягучым годзе пагранічнаму ведамству трэба будзе рэалізаваць вялікі комплекс задач па ўдасканаленні сваёй дзейнасці.

Першае месца сярод тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы заняла Гродзенская пагранічная група. Лепшая пагранічная камендатура – «Гудагай» Смаргонскай пагранічная групы. Гродзенская пагранзастава «Брузгі» таксама стала лідэрам у сваёй намінацыі, а сярод рэзервовых пагранічных застаў на першым месцы падраздзяленне Смаргонскай пагранічнай групы. Першым сярод пагранічных пастоў прызнана падраздзяленне Пінскага пагранатрада – «Трушэва». Званне лепшага аддзела (аддзялення) пагранкантролю прысвоена «Мінску-2» сталічнага атрада пагранічнага кантролю.

Кіраўнікі падраздзяленняў атрымалі заслужаныя ўзнагароды ў 37-мі намінацыях за якаснае, правільнае і адказнае выкананне задач іх воінскімі калектывамі, прафесійны падыход і высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці на працягу ўсяго года.

«Становішча на дзяржаўнай граніцы ніколі не дазволіць пагранічнікам расслабіцца. Такая ўжо абраная намі прафесія. Дзякуй за службу ўсім воінскім калектывам, а ў асаблівасці тым, якія сёння ўдастоены ўзнагарод!» – адзначыў у завяршэнні ўшанавання пераможцаў першы намеснік Старшыні Дзяржпагранкамітэта.