Баннеры на главную бел

Спачатку турак, потым кубінцы: гродзенскія пагранiчнікі двойчы за суткі прадухілілі парушэнне гранiцы

10.02.2020

7 лютага ў Гродзенскім раёне супрацоўнікамі пагрангрупы былі спынены адразу дзве спробы незаконнага перасячэння гранiцы. Замежнікі мэтанакіравана ішлі на парушэнне закона, каб адшукаць лепшае жыццё ў краінах Еўрасаюза.

Спачатку турак, потым кубінцы: гродзенскія пагранiчнікі двойчы за суткі прадухілілі парушэнне гранiцы Фота носіць ілюстрацыйны характар

Недалёка ад н.п. Новая Руда пагранічным нарадам быў спынены аўтамабіль, у якім знаходзіўся 32-гадовы грамадзянін Турцыі. Як высветлілася, ён збіраўся незаконна перасекчы гранiцу ў Літву, а затым ўладкавацца ў адной з краін ЕС.

Увечары таго ж дня па аналагічным сцэнары пагранiчнікі затрымалі яшчэ чатырох парушальнікаў. Недалёка ад н.п. Гiнавiчы праваахоўнікі спынілі для праверкі таксі, у якім знаходзіліся чацвёра кубінцаў. Як высветлілася, жыхары Вострава Свабоды рускай мовай не ведалі, аднак з дапамогай мабільнага прыкладання, ўсё ж змаглі паказаць вадзiцелю дарогу да гранiцы з Польшчай.

Варта адзначыць, што за садзейнічанне парушальнікам прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 50 базавых велiчынь.С пачатку года гэта ўжо трэці выпадак аказання таксістамі дапамогі нелегалам.

Замежнікі дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання Гродзенскай пагранiчнай групы. Распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння гранiцы і парушэнне пагранічнага рэжыму. Ім пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь да 5 гадоў.