Баннеры на главную бел

Курсант-пагранiчнік выратаваў тонучага дзіцяці

07.02.2020
Курсант-пагранiчнік выратаваў тонучага дзіцяці

Усе адбылося 4 лютага паблізу дамбы на Першым Лідскім возеры. Курсант другога курса, які навучаецца ў інтарэсах органаў пагранiчнай службы ў Акадэміі МУС, знаходзіўся на радзіме ў Лідзе ў адпачынку. Будучы афіцэр Леанід Здановіч займаўся на спортпляцоўцы паблізу вадаёма і пачуў крыкі з заклікам аб дапамозе. Хлопец адразу ж паспяшаўся на месца здарэння.

Дзесяцігадовы хлопчык, гуляючы каля вады, паслізнуўся і ўпаў у возера. Леанід імгненна прыгнуў у ваду і, дзякуючы добрай фізічнай падрыхтоўцы, выратаваў дзіцяці. Яшчэ да прыбыцця выратавальнікаў на беразе Леанід Здановіч аказаў напалоханаму хлопчыку першую дапамогу - той моцна замёрз. Прыбыўшыяі спецыялісты, пераканаўшыся, што сітуацыя пад кантролем, агледзелі хлопцаў, пераапранулі іх у сухую вопратку і адпусцілі дадому.