Беспілотная дастаўка: беларусы з дапамогай лятальнага апарата спрабавалі перамясціць праз гранiцу цыгарэты
4 лютага полацкімі пагранiчнікамі на беларуска-латвійскай гранiцы спынена спроба перамяшчэння тытунёвых вырабаў у Латвійскую Рэспубліку.

4 лютага полацкімі пагранiчнікамі на беларуска-латвійскай гранiцы спынена спроба перамяшчэння тытунёвых вырабаў у Латвійскую Рэспубліку.
Інцыдэнт адбыўся ў пагранiчнай зоне ў Браслаўскім раёне. Трывожная група паблізу ад гранiцы выявіла двух невядомых, якія спрабавалі незаконна перамясціць праз гранiцу кантрабанду з дапамогай беспілотнага лятальнага апарата.
Падчас затрымання парушальнікі не падпарадкаваліся законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў пагранiчнай службы і паспрабавалі ўцячы, аднак былі затрыманыя. Імі апынуліся грамадзяне Беларусі 1980 і 1995 гг. нараджэння.
Пагранiчнікі выявілі аўтамабіль Аўдзі А6, які выкарыстоўваўся для транспарціроўкі тытунёвых вырабаў. У парушальнікаў пагранічнага заканадаўства былі канфіскаваныя 4 кораба цыгарэт і цэлы арсенал падручных тэхнічных сродкаў: беспілотны лятальны апарат, прылады яго кіравання і запуску, партатыўны цеплавізар.
У дачыненні да затрыманых распачаты адміністрацыйны працэс па ч. 1 арт. 23.30 (Парушэнне пагранічнага рэжыму) і па ст.23.4 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў).
Вінаватым пагражае штраф у памеры да 50 базавых велічынь па кожнай з артыкулаў, альбо адміністрацыйны арышт за непадпарадкаванне.