Баннеры на главную бел

Беларускія і польскія пагранічнікі прадухілілі спробу парушэння граніцы

04.02.2020
Беларускія і польскія пагранічнікі прадухілілі спробу парушэння граніцы

3 лютага дзяжурнаму пагранічнай заставы «Польныя Багатыры» паступіў сігнал спрацоўкі ўчастка сігналізацыйнага комплексу. Застава дзейнічала неадкладна: пагранічнікі выявілі дзве дарожкі слядоў у бок Польшчы, пра што аператыўна былі праінфармаваныя польскія калегі.

Гродзеніксія пагранічнікі пераследавалі невядомых аж да іх затрымання на дзяржаўнай граніцы.

Спробу незаконна трапіць у краіны Еўрасаюза распачалі двое грамадзян Кубы: жанчына 26 гадоў і мужчына 34 гадоў.

Пасля правядзення польскім бокам ўсіх неабходных працэдур, парушальнікі былі перададзены беларускаму боку устаноўленым парадкам.

Грамадзяне Кубы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Гродзенскай пагранічнай групы. Распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння граніцы і парушэнне пагранічнага рэжыму. Замежным грамадзянам пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам да 5 гадоў.