Баннеры на главную бел

Замежным грамадзянам за падробленыя пашпарты пагражае крымінальная адказнасць

30.01.2020
Замежным грамадзянам за падробленыя пашпарты пагражае крымінальная адказнасць Фота носіць ілюстрацыйны характар

У 2019 года ў пункце пропуску Нацыянальны аэрапорт «Мінск» пагранічнікі затрымалі 30 замежных грамадзян, якія спрабавалі перасекчы граніцу па падробленых пашпартах, альбо прад'яўлялі чужыя дакументы, спадзеючыся на вонкавае падабенства з уладальнікам пашпарту. У дачыненні да іх былі распачаты крымінальныя справы за ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных часткай 1 артыкула 380 (падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, па выніках якіх парушальнікі былі аштрафаваны і дэпартаваны з Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым пакаранне за здзяйсненне такіх дзеянняў прадугледжваецца не толькі штрафам, але і абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў.

Як правіла, здзяйсненне злачынстваў названай катэгорыі ў паветранай гавані Рэспублікі Беларусь абумоўлена імкненнем замежнікаў трапіць у Еўропу ў пошуках лепшых умоў жыцця. Пры гэтым выкарыстанне падробленых дакументаў ажыццяўлялася таксама замежнікамі, якія знаходзяцца ў вышуку праваахоўнымі органамі суседніх з Рэспублікай Беларусь дзяржаў.

Паказаная тэндэнцыя захоўваецца і ў пачатку 2020 года. Так, у студзені супрацоўнікамі атрада пагранічнага кантролю «Мінск» распачаты крымінальныя справы ў дачыненні да двух замежнікаў, якія спрабавалі выехаць у Еўропу па падробленых пашпартах. Пры гэтым яны знаходзіліся ў вышуку на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі за здзяйсненне злачынстваў.