Баннеры на главную бел

Пашпарт не дапамог: грамадзянін Кубы спрабаваў уехаць у Еўропу па чужым дакуменце

20.01.2020
Пашпарт не дапамог: грамадзянін Кубы спрабаваў уехаць у Еўропу па чужым дакуменце Фота носіць ілюстрацыйны характар

17 студзеня ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, пры афармленні пасажыраў рэйса "Мінск-Франкфурт", быў выяўлены 50-гадовы грамадзянін Кубы. Мужчына прад'явіў падчас пагранічнага кантролю пашпарт, які яму не належаў. Высветлілася, што дакумент ён узяў у свайго суайчынніка. У рэчах замежніка быў знойдзены яго асабісты дакумент. Замежны грамадзянін перададзены супрацоўнікам міліцыі, пачаты адміністрацыйны працэс па ст. 23. 29 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконнае перасячэнне граніцы).