Баннеры на главную бел

На беларуска-польскай граніцы ў жыхара Масквы знойдзены пісталет

20.01.2020
На беларуска-польскай граніцы ў жыхара Масквы знойдзены пісталет

17 студзеня ў пункце пропуску «Брэст» пры афармленні на ўезд у Беларусь у салоне аўтамабіля BMW пагранічнікі выявілі пнеўматычны пісталет маркі «Baikal mp 654-k». Кіроўцам транспартнага сродку і ўладальнікам зброі апынуўся 30-гадовы грамадзянін Расеі.

Супрацоўнікі мытні канфіскавалі і адправілі пісталет на экспертызу. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.