Аўтамабілі з перабітымі VIN выяўленыя на беларускай граніцы

У канцы мінулага тыдня беларускія пагранічнікі прадухілілі адразу дзве спробы перамяшчэння з Літвы аўтамабіляў з прыкметамі змены VIN-нумароў.
Першае аўто трапіла ў поле зроку праваахоўнікаў 17 студзеня ў пункце пропуску «Катлоўка».
У ходзе агляду Kia 2012 года выпуску пад кіраваннем 37-гадовага грамадзяніна Расіі пагранічны нарад устанавіў, што звесткі ў тэхпашпарце адрозніваюцца ад указаных на кузаве.
Падобная сітуацыя адбылася 19 студзеня ў пункце пропуску «Каменны Лог» з 50-гадовым грамадзянінам Беларусі. Аглядаючы яго Mercedes 2000 года, пагранічнікі таксама выявілі прыкметы падробкі VIN-нумароў. Абодва кіроўцы сцвярджаюць, што нічога не ведалі пра фальшывыя нумары.
Транспартныя сродкі перададзены супрацоўнікам міліцыі для далейшага разбору.