Баннеры на главную бел

У Гродзенскай вобласці абмеркавалі вынікі Дзяржаўнай пагранічнай палітыкі

17.01.2020
У Гродзенскай вобласці абмеркавалі вынікі Дзяржаўнай пагранічнай палітыкі

17 студзеня на базе Лідскага пагранічнага атрада адбылося выніковае пасяджэнне камісіі па пытаннях правядзення дзяржаўнай пагранічнай палітыкі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў 2019 годзе. У ім прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч, старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Анатоль Лапо, прадстаўнікі сілавых структур, райвыканкамаў і арганізацый, якія аказваюць садзейнічанне.

У ходзе пасяджэння былі разгледзены пытанні аб становішчы на дзяржаўнай граніцы і прыгранічнай тэрыторыі, вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за мінулы год, а таксама пытанні рэалізацыі Дзяржаўнай пагранічнай палітыкі і забеспячэння пагранічнай бяспекі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў 2020 годзе.

Удзельнікамі мерапрыемства быў выпрацаваны і падпісаны план працы камісіі на наступны перыяд.