Баннеры на главную бел

Плыт сплыў, а рыбакі засталіся: пагранічнікі выратавалі парушальнікаў пагранічнага рэжыму

15.01.2020
Плыт сплыў, а рыбакі засталіся: пагранічнікі выратавалі парушальнікаў пагранічнага рэжыму

Гарадзенскія пагранічнікі выратавалі двух грамадзян Беларусі, якія пасля няўдалай рыбалкі з надзіманага плыта апынуліся на астраўку пасярод ракі Нёман. Характэрна, што справа было ноччу каля самай дзяржаўнай граніцы з Літвой, а, як вядома, пасля заходу сонца ў пагранічнай паласе знаходзіцца забаронена.

Каля паўночы 14 студзеня на «гарачую лінію» Гарадзенскай пагранічнай групы паступіла просьба пра дапамогу. Той, хто тэлефанаваў, паведаміў, што разам з сябрам апынуўся закладнікам невялікай выспы на Нёмане. Іх рыбалка завяршылася «крушэннем» плаўсродка, і мужчыны, выбраўшыся на бераг, папрасілі дапамогі ў пагранічнікаў. Праваахоўнікі адразу ж адрэагавалі на сігнал, адшукалі мужчын і даставілі іх на бераг. Пасля агляду мясцовасці былі знойдзеныя згубленыя куртка і пашпарт аднаго з рыбакоў. Аднак, зыходзячы з таго, што выратаваныя з'яўляюцца жыхарамі прыгранічча, а значыць добра дасведчаныя пра парадак наведвання пагранпаласы, ім усё ж давядзецца адказаць за парушэнне правілаў знаходжання на рэжымнай тэрыторыі ў адпаведнасці з артыкулам 23.30 КаАП.