Баннеры на главную бел

Не патрэбны нам бераг турэцкі: двое грамадзян Турцыі спрабавалі незаконна трапіць у Еўропу

21.01.2020
Не патрэбны нам бераг турэцкі: двое грамадзян Турцыі спрабавалі незаконна трапіць у Еўропу

20 студзеня гродзенскімі пагранічнікамі была спынена чарговая спроба незаконнага перасячэння граніцы. Недалёка ад н. п. Бакуны Гродзенскага раёна пагранічным нарадам «кантрольны пост» быў спынены аўтамабіль, у якім знаходзіліся двое грамадзян Турцыі 32 і 33 гадоў. Прыляцеўшы ў Мінск авіярэйсам з Стамбула, замежнікі нейкі час жылі ў сталіцы і нават змаглі па вартасці ацаніць беларускую кухню. Аднак нават гасціннасць не змагла прымусіць «турыстаў» адмовіцца ад задуманага. Неўзабаве замежнікі прыбылі маршрутным таксі ў Гродна, не паспеўшы сысці з якога адразу ж адправіліся ў бок сумежнай краіны.

Грамадзяне Турцыі мелі намер незаконнага перасекчы граніцу ў Польшчу, а далей –  у краіны ЕЗ. Куды менавіта хацелі трапіць замежнікі не ясна, аднак найбольш папулярныя варыянты ў такіх падарожнікаў – гэта Італія, Францыя ці Нямеччына. 
Затрыманыя дастаўлены ў ІЧУ Гродзенскай пагранічнай групы. Распачаты адміністрацыйны працэс за незаконнае перасячэнне граніцы і парушэнне пагранічнага рэжыму. Замежнікам пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь да 5 гадоў.