Баннеры на главную бел

Пагранічнікі ўзмацнілі санітарна-каранцінны кантроль у пунктах пропуску

24.01.2020
Пагранічнікі ўзмацнілі санітарна-каранцінны кантроль у пунктах пропуску

У сувязі з успышкай невядомай пнеўманіі ў кітайскім горадзе Ухань, якая правакуецца каранавірусам 2019-nCoV, Дзяржпагранкамітэт інфармуе, што пагранічнікі надаюць асаблівую ўвагу ажыццяўленню санітарна-каранціннага кантролю асоб, якія прыбываюць з гэтага рэгіёну. Пастаянна вядзецца кантроль пасажырапатоку з мэтай выяўлення ў ім асоб з вонкавымі прыкметамі інфекцыйных захворванняў. У пунктах пропуску пагранічнікі ажыццяўляюць асобныя функцыі санітарна-каранціннага кантролю з 2013 года. Такая задача вызначана сумеснай інструкцыяй, распрацаванай Міністэрствам аховы здароўя, Дзяржпагранкамітэтам і ДМК. Праводзячы працэдуру пагранічнага кантролю грамадзян, супрацоўнікі звяртаюць увагу на знешнія прыкметы, якія могуць сведчыць аб інфекцыйных захворваннях. У выпадку іх выяўлення пагранічнікі выводзяць чалавека з агульнага патоку, каб пазбегнуць яго кантактаў з навакольнымі і запрашаюць медыцынскіх работнікаў для далейшага абследавання.