Юбілейны выпуск магістратуры
24 студзеня ў культурна-досуговым цэнтры Інстытута пагранічнай службы адбыўся 10-ы юбілейны выпуск слухачоў магістратуры. Дзесяць афіцэраў аператыўна-тактычнага ўзроўню, паспяхова засвоіўшы праграму другой ступені вышэйшай адукацыі, у хуткім часе пачнуць выкананне задач па ахове граніцы на больш высокіх і адказных пасадах.
Падчас двухгадовага навучання выпускнікі ўдасканальвалі свае веды па найбольш запатрабаваных награніцы прадметах навучання – упраўленне органамі пагранічнай службы, тактыка пагранічнай службы, аператыўная дзейнасць, ідэалагічная работа. Найлепшых вынікаў па выніку навучання ў магістратуры Інстытута пагранічнай службы дасягнулі падпалкоўнік Павел Купраш, падпалкоўнік Дзмітрый Ваяўчык, маёр Юрый Шынкевіч.
Дыпломы, нагрудныя знакі аб заканчэнні магістратуры, вітальныя адрасы і памятныя сувеніры афіцэрам-выпускнікам уручылі намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Ігар Печань, начальнік Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь палкоўнік Сяргей Жылінскі. З сказанымі на дарогу словамі да ўсіх прысутных звярнуліся заслужаны пагранічнік Рэспублікі Беларусь, ветэран вайны ў Афганістане, палкоўнік Віктар Петрыкевіч і кіраўнік аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь протаірэй Сергій Кузьмянкоў. Яны пажадалі выпускнікам з гонарам і годнасцю выконваць свой воінскі абавязак і быць адданым ваеннай прысязе і беларускаму народу.Ужо заўтра афіцэры адправяцца ў тэрытарыяльныя органы пагранічнай службы, дзе іх чакае цікавая служба па ахове межаў краіны. Набытыя за час навучання навыкі для іх стануць адпраўной кропкай у далейшай кар'еры афіцэра-пагранічніка.