З патронамі пры ўездзе ў Беларусь затрыманы жыхар Калінінградскай вобласці
Ноччу 10 студзеня ў пункце пропуску «Каменны Лог» пры афармленні легкавога аўтамабіля на ўезд у Беларусь канфіскаваны боепрыпасы да гладкаствольнай зброі.

У падлакотніку Mercedes пад кіраваннем 54-гадовага жыхара Калінінградскай вобласці пагранічны нарад знайшоў два патроны. Уладальнік боепрыпасаў апынуўся аматарам папаляваць, а іх наяўнасць у сваім аўто патлумачыў няўважлівасцю.
У дадзеным выпадку, як і пры ўсіх падобных «выпадковых» парушэннях, распачата праверка ў рамках Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Патроны адпраўлены на экспертызу.