Навіны

Новыя кватэры для мазырскіх пагранічнікаў здадзены ў эксплуатацыю

10.01.2020
Новыя кватэры для мазырскіх пагранічнікаў здадзены ў эксплуатацыю

9 студзеня на заставе «Падгалле» Мазырскага пагранічнага атрада адбылося ўрачыстае мерапрыемства – ўвод у эксплуатацыю дома для вайскоўцаў.

Павіншаваць пагранічнікаў з адкрыццём жылога комплексу прыехалі намеснік Старшыні Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Сяргей Новікаў, камандзір Мазырскага пагранатрада палкоўнік Алег Эйбатаў, намеснік старшыні Ельскага райвыканкама Міхаіл Мядзведскі, прадстаўнік генпадрадчыка ПУ «Мазырстрой» галоўны інжынер Мікалай Мартыненка, прадстаўнік духавенства протаіерэй Георгій, пагранічнікі заставы і сям'і вайскоўцаў.

Будаўніцтва дома для пагранічнікаў вялося па праграме «Удасканаленне пагранічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы». Дом размешчаны ўсяго ў некалькіх кроках ад пагранзаставы. Кватэры абсталяваны ўсёй неабходнай мэбляй, сучаснай бытавой тэхнікай, а побач уладкаваны аўтамабільная стаянка і дзіцячая пляцоўка.

Гэта ўжо трэці шматкватэрны дом для вайскоўцаў Мазырскага пагранічнага атрада. У 2019 годзе такія ж дамы былі пабудаваныя ў населеных пунктах Дзяржынска Лельчыцкага раёна і Кірава Нараўлянскага раёна.