Баннеры на главную бел

Святочны ўсплёск пасажырапатоку праз граніцу: рост чэргаў звязаны з каляднымі выхаднымі

03.01.2020

Напярэдадні навагодніх выхадных на дзяржаўнай граніцы, як і прагназавалася, былі зафіксаваны чаканыя ваганні пасажырапатоку. Пасля зніжэння колькасці перасякаючых граніцу ў перыяд 31 снежня - 1 студзеня, паток асоб, якія едуць на выезд з Беларусі, больш чым у два разы перавысіў лік тых, што ўязджаюць у краіну, і каля пунктаў пропуску зноў з'явіліся чэргі.

Святочны ўсплёск пасажырапатоку праз граніцу: рост чэргаў звязаны з каляднымі выхаднымі

Аснову пасажырапатоку склалі грамадзяне Расіі. На час выхадных, якія ў суседзяў працягнуцца да 8 студзеня, многія рассіяне вырашылі адправіцца ў краіны Еўропы праз Беларусь. Усяго з пачатку года пагранічнікі аформілі больш за 140 тысяч грамадзян, 70% з якіх – грамадзяне Расіі.

У поўдзень 3 студзеня перад пунктамі пропуску на літоўскім напрамку сваёй чаргі чакаюць каля 260 легкавых аўто, на польскім – да 390. На граніцы з Латвіяй і Украінай чэргаў не назіраецца.

Дзяржпагранкамітэт інфармуе, што да завяршэння калядных вакацый вандроўцы будуць вяртацца дадому, і рост пасажырапатоку чакаецца ўжо на ўезд у Беларусь.