У Беларусь па «бязвізу», а ў Латвію з парушэннем: пагранічнікі затрымалі грамадзяніна Кітая
У 2019 годзе на ўчастку Полацкага пагранатрада былі затрыманы 24 парушальніка граніцы. У новым годзе падлік такіх «турыстаў» пачаўся з другога студзеня. Полацкія пагранічнікі за паўтара кіламетра ад беларуска-латвійскай граніцы затрымалі мужчыну азіяцкай знешнасці.

У ходзе разбору высветлілася, што правапарушальнікам з'яўляецца грамадзянін Кітая 1983 г.н., які меў намер парушыць граніцу. Пры сабе ў замежніка былі зменная адзежа, тэлефон і грошы.
Цяпер па гэтым факце праводзіцца разбіральніцтва. За спробу незаконнага перасячэння дзяржаўнай граніцы і парушэнне пагранічнага рэжыму затрыманаму пагражаюць штраф і дэпартацыя.