У цэнтры спецыялістаў пагранічнага кантролю адбыўся выпуск афіцэраў
20 снежня на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці, у "Музее вайны – тэрыторыя міру", адбыўся ўрачысты выпуск спецыялістаў пагранічнага кантролю. Пасля дасканалага вывучэння дакументаў на права перасячэння граніцы, тэхнічных сродкаў пагранкантролю і парадку арганізацыі службы ў пунктах пропуску больш за 30 вайскоўцаў атрымалі афіцэрскія пагоны.

Лепшыя веды і навыкі ў ходзе выніковай атэстацыі паказалі слухачы Андрэй Клімовіч з Гомельскай пагранічнай групы, Таццяна Розава з атрада пагранкантролю «Мінск», Віталь Блажэнка і Вольга Жук з Брэсцкай пагранічнай групы.
Перад пачаткам урачыстага мерапрыемства вайскоўцы ўшанавалі Хвілінай маўчання памяць аб героях-пагранічніках, якія загінулі ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, а таксама пагранічнікі ўсклалі кветкі да скульптуры «Абаронца крэпасці», размешчанай у музеі.
Маладых афіцэраў пашанавалі першы намеснік начальніка Інстытут пагранічнай службы палкоўнік Алег Машараў, ветэран органаў пагранічнай службы палкоўнік у адстаўцы Сяргей Камзалаў, намеснік дырэктара Мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць – Герой” Ларыса Бібік.
Пасля заканчэння мерапрыемства ў Свята-Мікалаеўскім гарнізонным Саборы быў здзейснены падзячны малебен.
Ужо заўтра выпускнікі стануць у строй аддзяленняў пагранічнага кантролю Беларусі і пачнуць выкананне службовых абавязкаў.