Баннеры на главную бел

Для затрымання парушальнікаў пагранічнікі былі вымушаныя ўжыць зброю

23.12.2019

Гродзеніскія пагранічнікі прадухілілі дзве спробы парушэння дзяржаўнай граніцы. У адным з выпадкаў праваахоўнікі ўжылі зброю.

Для затрымання парушальнікаў пагранічнікі былі вымушаныя ўжыць зброю

Раніцай 19 снежня ў Свіслацкім раёне дзяжурнаму па заставе «Рыбалы» паступіў сігнал спрацоўкі аднаго з участкаў сігналізацыйнага комплексу. На месца выехала трывожная група. Пограннаряд, выявіўшы сляды на КСП, затрымаў дваіх грамадзян Расіі, якія накіроўваліся ў бок польскай тэрыторыі. У сувязі з невыкананнем законных патрабаванняў праваахоўнікаў, пры затрыманні пагранічнікі былі вымушаны прымяніць зброю.

У затрыманых грамадзян Расіі 1985 і 1986 гг. нараджэння былі канфіскаваны смартфоны з пракладзенымі маршрутамі ў Польшчу, компас, два паляўнічых нажа, ліхтар, грошы і пашпарты. Са слоў «падарожнікаў», яны накіроўваліся ў Францыю за лепшым жыццём, а парушэнне закона патлумачылі адсутнасцю шэнгенскіх візаў.

Другі інцыдэнт адбыўся 21 снежня ў Гродзенскім раёне на ўчастку пагранзаставы "Брузгі". Паводле аператыўнай інфармацыі пагранічнікі затрымалі 38-гадовага грамадзяніна Расіі, які адважыўся на замах парушэння дзяржаўнай граніцы ў пошуках лепшых умоў для жыцця ў краінах ЕС. У яго былі канфіскаваны два смартфона, абцугі, кусачкі, нож, газавая гарэлка і зменныя рэчы.

У дачыненні да затрыманых распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння граніцы і парушэнне пагранічнага рэжыму. Усім тром пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь да 5 гадоў.