Мора кліча, хваля спявае, а пашпарты не дазваляюць: грамадзяне Беларусі не змаглі выехаць за граніцу з-за няспраўных дакументаў
![Мора кліча, хваля спявае, а пашпарты не дазваляюць: грамадзяне Беларусі не змаглі выехаць за граніцу з-за няспраўных дакументаў Мора кліча, хваля спявае, а пашпарты не дазваляюць: грамадзяне Беларусі не змаглі выехаць за граніцу з-за няспраўных дакументаў](/upload/resize_cache/iblock/584/900_550_10ef449b14267add9b640f6e277110bf9/5841539cc350beb7c82efc7c4143abf8.jpg)
24 снежня ў сталічным аэрапорце пры афармленні пасажыраў рэйса «Мінск - Шарм-Эль-Шэйх» была выяўлена 24-гадовая грамадзянка Беларусі. Яна прад'явіла на пагранічным кантролі дакумент, тэрмін дзеяння якога скончыўся 9 месяцаў таму. Збіраючыся на адпачынак да Чырвонага мора, дзяўчына не праверыла свой пашпарт, хоць змяніла прозвішча даволі даўно.
У гэты ж дзень пінскія пагранічнікі выявілі аналагічнага парушальніка. Жыхар Барысава спрабаваў выехаць ва Украіну па пашпарце, тэрмін дзеяння якога скончыўся ў кастрычніку.
Абодва нашых суайчынніка у адміністрацыйным парадку былі папярэджаныя і праз граніцу не прапушчаны.