Баннеры на главную бел

Зусім не калядныя падарункі: на граніцы канфіскавалі наркотыкі і боепрыпас

26.12.2019
Зусім не калядныя падарункі: на граніцы канфіскавалі наркотыкі і боепрыпас

24 снежня каля 10 раніцы на беларуска-ўкраінскай граніцы ў пункце пропуску «Макраны» ў пальчатачнай скрыні Renault, якім кіраваў грамадзянін Украіны выяўлены адзін патрон меркавана 12-га калібра. Мужчына ехаў у прыгранічную вёску да сваяка. Па словах замежніка, машына яму не належыць, а пра боепрыпас ён нічога не ведаў.

Патрон канфіскаваны супрацоўнікамі Маларыцкага РАУС для правядзення экспертызы.

Увечары таго ж дня ўжо на беларуска-польскім напрамку ў аўтадарожным пункце пропуску "Брэст" пры аглядзе аўтобуса, які ехаў з Варшавы ў Мінск, службовы сабака знайшоў рэчыва расліннага паходжання карычневага колеру, якое нагадвае гашыш. Абнюхаўшы знаходку, яна адразу ж ўстала на запаховы след і паказала на магчымага ўладальніка падазронага прадмета.

Меркаваны перавозчык перададзены супрацоўнікам міліцыі, а рэчыва адпраўлена на экспертызу.