Баннеры на главную бел

Ізалятар замест навагодніх святаў: у пагранічнайзоне затрыманыя замежнікі

27.12.2019
Ізалятар замест навагодніх святаў: у пагранічнайзоне затрыманыя замежнікі

26 снежня ў Гродзенскім раёне паграннарад затрымаў двух невядомых мужчын, якія выйшлі з лесу да аўтазаправачнай станцыі. Імі апынуліся, са слоў, грамадзяне Егіпта 40 і 26 гадоў. Ніякіх дакументаў у мужчын не аказалася, а былі толькі асабістыя рэчы, прадукты харчавання, смартфоны і грашовыя сродкі. Замежныя грамадзяне прыбылі ў Беларусь з Расіі, а далей збіраліся наўмысна незаконна трапіць у Польшчу ў пошуках лепшых умоў для жыцця.

У дачыненні да парушальнікаў распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29, 23.30 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы, парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь. Яны змешчаны ў ІЧУ Гродзенскай пагранічнай групы, вядзецца далейшае разбіральніцтва, па заканчэнні якога грамадзяне Егіпта будуць дэпартаваны.