Баннеры на главную БЕЛ

Кіраўнікі пагранведамстваў Беларусі і Украіны абмеркавалі становішча на сумесным участку граніцы

17.12.2019

17 снежня ў Львове адбылася рабочая сустрэча Старшыні Дзяржпагранкамітэта Беларусі генерал-маёра Анатоля Лапо і Старшыні Дзяржпагранслужбы Украіны палкоўніка Сяргея Дэйнеко.

Кіраўнікі пагранведамстваў Беларусі і Украіны абмеркавалі становішча на сумесным участку граніцы

Бакі абмеркавалі пытанні рэалізацыі сумесных дамоўленасцей і ўдасканалення нарматыўнай прававой базы. Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства разгледзелі тэмы ўзгодненага забеспячэння бяспекі на забруджаным радыяцыяй участку граніцы і працэсу дэмаркацыі беларуска-ўкраінскага граніцы.

Падводзячы вынікі аховы сумеснага ўчастка за 11 месяцаў бягучага года пагранічнікі канстатавалі, што нявырашаных пытанняў няма, абстаноўка застаецца прагназуемай і кантралюемай, а мерапрыемствы ў рамках Плана супрацоўніцтва органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь і органаў Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны на 2019-2020 гады паспяхова выконваюцца.