Да увагі грамадзян і перавозчыкаў, якія плануюць паездкі ў Латвію

24 снежня ў пункце пропуску «Урбаны» (сумежны латвійскі – «Сілене») будзе прыпынена праца ў сувязі з правядзеннем работ па наладзе тэлекамунікацыйнага абсталявання і тэставання аўтаматычнай тэлефоннай станцыі. Арыентыровачны час з 0:00 да 06:00 гадзін.
Для больш камфортнага перасячэння граніцы ў названы перыяд рэкамендуем выбраць бліжэйшы пункт пропуску «Грыгароўшчына» (сумежны латвійскі – «Патэрніекі»).
Нагадваем, што за абстаноўкай перад пунктамі пропуску можна сачыць на афіцыйным інтэрнэт-партале Дзяржпагранкамітэта.