Незаконныя размовы аб рыбалцы: на возеры паміж Беларуссю і Літвой затрыманы парушальнік
Днём 12 снежня полацкія пагранічнікі каля возера Опіварда затрымалі невядомага. Мужчына на гумавай лодцы з маторам прычаліў да беларускага берага, дзе яго ўжо чакаў пагранічны нарад.

Затрыманым аказаўся 35-гадовы жыхар Паставаў. Пры ім былі выяўлены тэлефон, радыёстанцыя, пропуск у пагранпаласу, надзіманая лодка, падвесны электрарухавік і акумулятар.
Парушальнік патлумачыў свае дзеянні тым, што ўбачыў рыбака на процілеглым беразе вадаёма і проста вырашыў падысці да яго для размовы.
У дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння граніцы і парушэнне пагранрэжыму.
Фота: belarus.by