Баннеры на главную бел

7 сапсаваных пашпартоў канфіскавалі ў «Новай Гуце»

09.12.2019

З 6 па 8 снежня ў пункце пропуску «Новая Гута» зафіксавана 7 фактаў прад'яўлення несапраўдных дакументаў пры выездзе ва Украіну. Пашпарты належалі грамадзянам Беларусі, якія не звярнулі ўвагу на стан сваіх асноўных дакументаў перад выездам за граніцу. Як вынік – зрыў паездак, канфіскацыя пашпартоў і адміністрацыйная адказнасць.

7 сапсаваных пашпартоў канфіскавалі ў «Новай Гуце»

Першы выпадак адбыўся 6 снежня пасля поўдня. 76-гадовы жыхар Лоева прадаставіў пагранічнікам сапсаваны пашпарт. Праз гадзіну такая сама сітуацыя адбылася з 20-гадовай дзяўчынай з н.п. Буда-Кашалёве, а ў 2 гадзіны ночы наступнага дня – з яе аднагодкай з Мінска.

8 снежня пагранічнікі канфіскавалі яшчэ 4 несапраўдных пашпарты: адзін –сапсаваны вадой, тры – з вырванымі старонкамі.

Каб пазбегнуць праблем з дакументамі Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе праверыць свой пашпарт перад паездкай за граніцу.