Баннеры на главную бел

Праводзіцца расследаванне спробы парушэння беларуска-літоўскай граніцына на транспартным сродку

30.11.2019
Праводзіцца расследаванне спробы парушэння беларуска-літоўскай граніцына на транспартным сродку

29 лістападу ад Службы аховы дзяржаўнай граніцы пры МУС Літоўскай Рэспублікі паступіла інфармацыя аб магчымым перамяшчэнні таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на транспартным сродку праз граніцу. У ходзе праверкі згаданага ўчастка пагранічны нарад у непасрэднай блізкасці ад дзяржаўнай граніцы выявіў два аўтамабілі, кіроўцы якіх праігнаравалі законныя патрабаванні аб прыпынку і на вялікай хуткасці паспрабавалі схавацца.

Пагранічнікі ўжылі табельную зброю, адзін транспартны сродак затрыманы і дастаўлены ў Лідскі пагранічны атрад для правядзення следчых дзеянняў.

У цяперашні час ўстаноўлены асобы, магчыма, датычныя да парушэння мяжы. Праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па вышуку другога аўтамабіля. Органам дазнання Лідскага пагранічнага атрада распачатая праверка па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 371 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы з выкарыстаннем транспартнага сродку). Зламыснікам пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.