Навіны

У Рызе стартаваў праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі LATBEL

03.12.2019

22 лістапада пагранічнікі Беларусі і Латвіі пачалі рэалізацыю праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Умацаванне і пашырэнне ўзаемадзеяння пагранічных ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Латвійскай Рэспублікі ў рамках падрыхтоўкі і правядзення масавых мерапрыемстваў» LATBEL. Ён з'яўляецца часткай Сумеснай дэкларацыі аб Партнёрстве дзеля мабільнасці паміж Беларуссю і ЕС.

У Рызе стартаваў праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі LATBEL

Працоўную групу ад беларускага боку ўзначаліў Першы намеснік Старшыні Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Ігар Буткевіч, дэлегацыю прымаючага боку – намеснік начальніка Дзяржпагранахраны Латвіі палкоўнік Аляксандр Шукшынс.

У рамках праекта 26-27 лістапада ў Рызе адбылася шматбаковая экспертная сустрэча прадстаўнікоў пагранічных ведамстваў Беларусі, Латвіі, Літвы, Украіны і Эстоніі, на якой былі разгледжаны пытанні распрацоўкі методыкі сумеснага аналізу рызык у ходзе буйных масавых мерапрыемстваў. Эксперты абмяняліся вопытам супрацоўніцтва з дзяржаўнымі органамі і прыватнымі арганізацыямі, задзейнічанымі ў працэдурах пропуску праз граніцу ўдзельнікаў і гасцей масавых міжнародных мерапрыемстваў. Напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі-2021 удзельнікі сустрэчы надалі асаблівую ўвагу ўмацаванню супрацоўніцтва пагранічных службаў у рытмічнасці пропуску грамадзян праз граніцу, барацьбе з трансгранічнай супрацьпраўнай дзейнасцю.

У гэтыя ж дні ў Мінску прайшла двухбаковая сустрэча пагранічнікаў Беларусі і Латвіі па пытаннях пагранічнага кантролю ў аэрапортах Мінска і Рыгі.

Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва, абмену інфармацыі і рашэнні крызісных сітуацый падчас масавых мерапрыемстваў.