Баннеры на главную бел

Два аўто з перабітымі VIN затрыманы смаргонскімі пагранічнікі

06.12.2019

За мінулыя тры дні ў пункце пропуску "Каменны Лог" двойчы былі выяўлены аўтамабілі з прыкметамі падробкі ідэнтыфікацыйнага нумара (VIN).

Два аўто з перабітымі VIN затрыманы смаргонскімі пагранічнікі

4 снежня пры аглядзе аўто, якім кіраваў грамадзянін Расіі пагранічны нарад знайшоў адрозненне ў ідэнтыфікацыйным нумары кузава Chrysler і дадзеных у дакуменце на транспартны сродак. Аналагічны выпадак, але ўжо з Audi, зафіксаваны праз два дні. Кіроўцам зноў апынуўся грамадзянін Расіі.

Па версіі ўладальнікаў аўтамабіляў, яны не ведалі аб неадпаведнасці VIN-нумароў і пры куплі транспарту не звярнулі на гэта ўвагу.

Транспартныя сродкі перададзены мытні для правядзення адміністрацыйных працэдур і ацэнкі іх кошту.