Жыхар Гродна затрыманы ў мінскім аэрапорце
![Жыхар Гродна затрыманы ў мінскім аэрапорце Жыхар Гродна затрыманы ў мінскім аэрапорце](/upload/resize_cache/iblock/403/900_550_1/40357d0ff95e83d5a9efe0936fcb0f8b.jpg)
26 лістапада ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» пры афармленні рэйса «Стакгольм-Мінск» пагранічнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі.
48-гадовага жыхара Гродна дэпартавалі са Швецыі за парушэнне правілаў знаходжання. У Беларусі ён лічыцца ў базе МУС як асоба, датычная да здзяйснення злачынства.
Ва ўстаноўленым парадку мужчына быў перададзены супрацоўнікам міліцыі.