Баннеры на главную бел

На парадку дня – пагранічная бяспека Саюзнай дзяржавы на 2020 год

28.11.2019

26-27 лістапада ў Астрахані адбылося 53-е пасяджэнне калегіі Пагранічнага камітэта Саюзнай дзяржавы. Пагранічнікі Беларусі і Расіі абмеркавалі планы арганізацыі пагранічнай бяспекі на знешняй граніцы і прыгранічнай тэрыторыі Саюзнай дзяржавы на наступны год.

На парадку дня – пагранічная бяспека Саюзнай дзяржавы на 2020 год

Дэлегацыі бакоў ўзначалілі Старшыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі генерал-маёр Анатоль Лапо і першы намеснік Дырэктары – кіраўнік Пагранічнай службы ФСБ Расіі генерал арміі Уладзімір Кулішоў.

На сустрэчы былі закрануты актуальныя пытанні ўдасканалення нарматыўна-прававой базы паміж дзвюма краінамі ў сферы пагранічнай бяспекі. Акрамя таго, удзельнікі прааналізавалі працэс рэалізацыі праграмы «Удасканаленне пагранічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы» на 2017-2021 гг. і вынікі сумесных дзеянняў падчас правядзення II Еўрапейскіх гульняў у Мінску.