Дакладна не памада: у беларускі на граніцы канфіскавалі патроны
Днём 25 лістапада ў пункце пропуску "Каменны Лог" пагранічны нарад у нішы дзвярэй аўтамабіля пад кіраваннем жыхаркі Лагойскага раёна выявіў боепрыпасы.
Падчас агляду «Лады», якая накіроўвалася ў Беларусь па «зялёнаму» каналу, пагранічнікі выявілі тры патроны да гладкаствольнай зброі 20-га калібра.
Боепрыпасы канфіскаваны смаргонскімі пагранічнікамі для правядзення балістычнай экспертызы. Праводзіцца праверка ў рамках Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.