Баннеры на главную бел

«Еду на пахаванне». Украінец падманам спрабаваў апраўдаць парушэнне граніцы

21.11.2019

Раніцай 20 лістапада ў пункце пропуску «Макраны» пагранічнікі затрымалі грамадзяніна Украіны з чужым пашпартам. Мужчына патлумачыў свае незаконныя дзеянні бояззю спазніцца на пахаванне маці.

«Еду на пахаванне». Украінец падманам спрабаваў апраўдаць парушэнне граніцы Фота носіць ілюстрацыйны характар

Жыхар Закарпацкай вобласці заявіў, што свой пашпарт страціў у Расіі. У мужчыны, з яго слоў, не было іншага спосабу для вяртання ва Украіну акрамя як «пазычыць» дакумент у знаёмага.

Аднак неўзабаве было ўстаноўлена, што апраўданне парушальніка апынулася хлуснёй – бацькоў 43-гадовага ўкраінца няма ў жывых ужо больш за два гады.

Затрыманы аформлены парушальнікам дзяржаўнай граніцы і правілаў знаходжання. Да завяршэння разбіральніцтва мужчына будзе знаходзіцца ў ІЧУ Брэсцкай пагранічнай групы.