Магчымы цяжкасці пры перасячэнні беларуска-літоўскай граніцы
Да 15 снежня ў пункце пропуску «Райгардас» (з беларускага боку – «Прывалка») будуць праводзіцца рамонтныя работы. У названы перыяд у літоўскім пагранічным пераходзе будзе арганізаваны рэверсіўны рух.
Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе ўлічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні маршрутаў праз дзяржаўную граніцу.
Азнаёміцца з становішчам у пунктах пропуску ў рэжыме рэальнага часу можна на інфармацыйным партале Дзяржпагранкамітэта.