Баннеры на главную бел

У Мінску адбылася рабочая сустрэча кіраўнікоў пагранічных службаў Беларусі і Венгрыі

15.11.2019


14 лістапада ў Мінску прайшла рабочая сустрэча Старшыні Дзяржпагранкамітэта генерал-маёра Анатоля Лапо з Намеснікам Начальніка Нацыянальнай Паліцыі Венгрыі генерал-маёрам Жолтам Халмошы, які адказвае за пытанні арганізацыі пагранічнай бяспекі.

У ходзе сустрэчы венгерская дэлегацыя была азнаёмленая з асноўнымі тэндэнцыямі развіцця абстаноўкі на гранiцы Беларусі з Еўрасаюзам. Бакі абмеркавалі далейшыя крокі і практычныя напрамкі рэалізацыі Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Дзяржпагранкамітэтам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай Паліцыяй Венгрыі, а таксама абмяняліся меркаваннямі ў галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Кіраўнікі пагранiчных службаў Беларусі і Венгрыі дамовіліся садзейнічаць эфектыўнаму забеспячэнню пагранiчнай бяспекі дзвюх краін шляхам арганізацыі абмену інфармацыяй, практычнымі напрацоўкамі, а таксама ў ходзе правядзення сумесных мерапрыемстваў па пытаннях аховы гранiцы і пагранічнага кантролю.

У ходзе рабочай сустрэчы дасягнута разуменне неабходнасці прыкладання сумесных намаганняў па ўдзелу ў розных праграмах Еўрапейскага Саюза, у тым ліку такіх, як «Партнёрства дзеля мабільнасці» і «Інструмент мабільнага партнёрства». Анатоль Лапо і Жолт Халмошы прынялі рашэнне распрацаваць сумесныя праекты, накіраваныя на вывучэнне перадавога вопыту пагранiчнай паліцыі Венгрыі па арганізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння ў рамках інтэграванага кіравання гранiцай.