Пагранічнікі павіншавалі беларускіх гімнастаў з паспяховым завяршэннем спартыўнага года
11 лістапада ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых спартсменаў і трэнераў грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя гімнастыкі» па выніках спартыўнага года.
На II Еўрапейскіх гульнях нашы атлеты заваявалі 16 медалёў рознай вартасці. У гэтым годзе ў рамках чэмпіянатаў сусветнага і еўрапейскага ўзроўняў беларускія гімнасты падымаліся на п'едэстал больш за 100 разоў.
Старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Анатоль Лапо павіншаваў спартсменаў і іх настаўнікаў з паспяховымі выступленнямі на міжнароднай арэне. Кіраўнік пагранічнага ведамства пажадаў ім поспеху і яркіх перамог на будучых летніх Алімпійскіх гульнях у Токіо і ўзнагародзіў каштоўнымі падарункамі.