Баннеры на главную бел

У літоўскіх пунктах пропуску магчымы абмежаванні руху

08.11.2019
У літоўскіх пунктах пропуску магчымы абмежаванні руху

Па інфармацыі мытнай службы Літвы да 15 снежня пры перасячэнні граніцы ў пунктах пропуску «Райгардас», «Шальчынінкай» і «Лаварышкес» (з беларускага боку – «Прывалка», «Беняконі» і «Катлоўка») магчымы абмежаванні руху. Гэта звязана з работамі па мадэрнізацыі і рамонту абсталявання па кіраванні рухам.

Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе грамадзянам, якія перасякаюць граніцу з Літвой, ўлічваць дадзеную інфармацыю і загадзя планаваць маршруты. Сачыць за становішчам перад пунктамі пропуску ў рэжыме онлайн можна на інфармацыйным партале пагранічнага ведамства.